Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 лістапада 2025, 01:44

У пункт пропуску "Бераставіца" сталі заязджаць першыя аўтамабілі для перасячэння граніцы з Польшчай

17 лістапада, Бераставіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. У пункт пропуску "Бераставіца" (сумежны польскі "Баброўнікі") сталі заязджаць першыя аўтамабілі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сярод тых, хто мае намер перасекчы беларуска-польскую граніцу, у ліку першых - Іван Кудзелька з Ваўкавыска. "Еду ў Беласток да сваякоў у госці. Увесь гэты час ездзіў да іх значна радзей, калі ўжо і збіраўся, то даводзілася даваць круг праз Брэст. Цяпер прасцей стане", - сказаў мужчына.
Вадзіцель аўтобуса мінскай фірмы Аляксандр падзяліўся, што з адкрыццём пунктаў пропуску праходжанне граніцы стане больш хуткім. "Мы па двое сутак стаялі на "Брэсце". Спадзяёмся, такога не будзе. Цана (білетаў. - Заўвага БЕЛТА) у нас танней стане, бо кіламетраж меншы. Там было лішніх 400 км. І вадзіцелям лягчэй будзе, і пасажырам", - адзначыў ён.

Як заяўлялі раней у ДПК, беларускі бок пункты пропуску не закрываў і гатовы да работы. Усе неабходныя падрыхтоўчыя мерапрыемствы праведзены. У ДМК звярнулі ўвагу, што мытная інфраструктура ў пунктах пропуску на граніцы з Польшчай удасканалена і пашырана, тэхнічныя сродкі працуюць штатна.

Згодна з афіцыйным паведамленнем польскага боку закрытыя пункты пропуску "Кузніца-Беластоцкая" і "Баброўнікі" пачнуць функцыянаваць 17 лістапада з 02.00.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі