Сцяг Чацвер, 21 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 лістапада 2021, 09:13

У пяці раёнах Беларусі забаранілі наведваць лясы

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў пяці раёнах часова ўвялі забарону на наведванне лясоў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства лясной гаспадаркі.

На інтэрактыўнай карце, размешчанай на сайце Мінлясгаса, адзначаны адзін раён Гомельскай вобласці і чатыры Брэсцкай. У Іванаўскім і Пінскім раёнах забарону на наведванне ляснога фонду ўвялі 28 кастрычніка. На дзень пазней такая мера распаўсюдзілася на Івацэвіцкі і Бярозаўскі раёны, а таксама Мазырскі.

Высокі клас пажарнай небяспекі ў лясах некаторых рэгіёнаў устанавіўся з-за працяглай адсутнасці ападкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі