Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 сакавіка 2019, 16:27

У Пінску з 11 сакавіка пачнуць рыхтаваць пляцоўку для ўзвядзення наплаўнога моста

7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Пінску з 11 сакавіка будаўнікі пачнуць уладкоўваць пляцоўку для ўзвядзення наплаўнога моста. Гэта звязана з маючай адбыцца рэканструкцыяй моста цераз раку Піна аўтамабільнай дарогі Р6 Івацэвічы-Пінск-Столін, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні гарвыканкама Генадзь Дубойскі.

Спецыялістам неабходна добраўпарадкаваць прычал, устанавіць мацаванне для наплаўнога моста. У сувязі з правядзеннем работ будзе закрыты рух транспартных сродкаў па вул. Дняпроўскай Флатыліі ў межах вул.Камсамольская і вул.Бялова. "Наплаўны мост даставяць прыкладна 17 сакавіка. Замацуем яго і перанакіруем на яго аўтатранспарт у сярэдзіне красавіка. Рух на асноўным мосце будзе перакрыты, будаўнікі пачнуць выкананне дэмантажных работ", - сказаў Генадзь Дубойскі.

Наплаўны мост будзе разводным, каб пры неабходнасці ў начны час прапускаць судны. Рух па ім будзе ў двух напрамках, прадугледжваюцца абмежаванні па скорасці і адлегасці паміж транспартнымі сродкамі.

Аўтамабільны мост цераз Піну пабудаваны 40 гадоў таму. У мінулым годзе пасля яго дэталёвага абследавання эксперты прыйшлі да высновы, што аб'ект мае патрэбу ў рэканструкцыі. Абноўлены пуцеправод плануецца ўвесці ў эксплуатацыю да 7 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі