22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, а таксама 84-й гадавіне подзвігу пагранічнікаў у першых баях на Дзяржаўнай граніцы СССР, прайшлі на світанні 22 чэрвеня ва ўсіх часцях органаў пагранічнай службы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
У Мінску роўна ў чатыры гадзіны раніцы кветкі да абеліска на плошчы Перамогі пад кіраўніцтвам старшыні Дзяржпагранкамітэта Канстанціна Моластава ўсклалі камандаванне і афіцэры Дзяржпагранкамітэта, часцей Мінскага гарнізона, курсанты і ветэраны-пагранічнікі. На Вахту Памяці ля Вечнага агню заступілі пагранічнікі роты ганаровай варты.
Як адзначыў Канстанцін Моластаў, 22 чэрвеня 1941 года 485 пагранічных застаў прынялі няроўны бой з фашыстамі, ні адна з іх не адступіла без загаду ад дзяржаўнай граніцы. "Сёння для нас, пагранічнікаў, на сучасным этапе гэтыя падзеі з'яўляюцца знакавымі і гераічнымі, мы з гонарам носім нашу зялёную фуражку. Літаральна два гады таму дзякуючы ўказу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі адной з застаў прысвоена імя героя-пагранічніка лейтэнанта Аляксея Лапаціна, якая, на жаль, была аддадзена забыццю ў суседняй Украіне. Наша пакаленне і, я ўпэўнены, будучае пакаленне ў далейшым будуць памятаць подзвіг пагранічнікаў у 1941 годзе", - сказаў кіраўнік пагранічнага ведамства.
Менавіта воіны ў зялёных фуражках 22 чэрвеня 1941 года першымі сустрэлі нямецка-фашысцкіх захопнікаў, заклаўшы сваёй мужнасцю аснову Вялікай Перамогі. З больш як 19-ці тыс. пагранічнікаў Беларускай пагранакругі ў першыя гадзіны і дні вайны загінулі амаль 17 тыс. Пры гэтым ні адзін абаронца рубяжоў і ні адна застава не адступілі без загаду і не здаліся.-0-