21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У першы дзень датэрміновага галасавання ў Мінскай вобласці яўка грамадзян склала 6,33 працэнта. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў абласной выбарчай камісіі.
"Усяго ў спісы для галасавання па Мінскай вобласці ўключана 1 млн 150 тыс. 916 чалавек. У першы дзень датэрміновага галасавання быў адкрыты 861 участак. У адзіны дзень галасавання 25 лютага ў цэнтральным рэгіёне будзе працаваць 899 участкаў", - расказала старшыня камісіі Валянціна Асадчык.
Работу на ўчастках пачалі наглядальнікі. У вобласці ў выбарчых камісіях усіх узроўняў акрэдытавана 9072 наглядальнікі, у тым ліку 7440 - ва ўчастковых.

"Ні на адным з участкаў у першы дзень галасавання праблемных сітуацый не ўзнікала. Працэс праходзіў у штатным рэжыме", - падкрэсліла Валянціна Асадчык.-0-