Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 мая 2021, 10:04

У парламенце створана спецкамісія па падрыхтоўцы законапраекта аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыяльная камісія па падрыхтоўцы праекта закона "Аб змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь" створана ў Палаце прадстаўнікоў. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Змяненні прадугледжваюць магчымасць правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 29-га склікання адначасова з правядзеннем выбараў у Палату прадстаўнікоў восьмага склікання.

"Папярэднія сесійныя месяцы былі напоўнены шэрагам значных мерапрыемстваў, - сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. - Безумоўна, ключавым з іх з'яўляецца праведзеная 26 мая сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з парламентарыямі, членамі Канстытуцыйнай камісіі, прадстаўнікамі СМІ і шэрага дзяржаўных органаў. Адбылася адкрытая і вельмі змястоўная размова па самых вострых пытаннях бягучай сітуацыі. І цяпер дэпутатам неабходна забяспечыць выкананне тых задач, якія паставіў перад намі кіраўнік дзяржавы на мерапрыемстве. Вядома, перш за ўсё гэта пастаянная работа з нашымі грамадзянамі па месцы жыхарства".

Спікер нагадаў, што Прэзідэнт падтрымаў прапанову палат парламента аб увядзенні адзінага дня галасавання. "Адпаведны законапраект аб змяненні Канстытуцыі быў учора ўнесены Прэзідэнтам у Палату прадстаўнікоў. У адпаведнасці з рэгламентам Палаты прадстаўнікоў для работы над законапраектам нам неабходна стварыць спецыяльную камісію", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі