Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 лютага 2022, 12:07

У паліклініках павялічылі колькасць кабінетаў, якія прымаюць пацыентаў у чырвоных зонах

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У паліклініках павялічылі колькасць кабінетаў, якія прымаюць пацыентаў у чырвоных зонах, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

У Беларусі назіраецца рост захваральнасці на вострыя рэспіраторныя і каранавірусную інфекцыі. На сёння большасць пацыентаў хварэюць у дамашніх умовах, у сувязі з чым, як і меркавалася, узрасла нагрузка на амбулаторна-паліклінічную і педыятрычную службы. У кожнай установе аховы здароўя распрацаваны планы па арганізацыі работы ў залежнасці ад узроўню росту захваральнасці і зваротаў пацыентаў.

Узмоцнена работа амбулаторна-паліклінічнага звяна: пашыраны чырвоныя зоны ў паліклініках, павялічана колькасць кабінетаў, якія прымаюць пацыентаў у чырвоных зонах, прадоўжаны рэжым работы ўсяго амбулаторна-паліклінічнага звяна на выхадныя дні - суботу і нядзелю. Да работы з пацыентамі ў чырвоных зонах і выязных кантактных брыгадах прыцягнуты студэнты 6-х курсаў медыцынскіх універсітэтаў і ўрачы-інтэрны.

На сайце Міністэрства аховы здароўя абноўлена інфармацыя аб рабоце ўстаноў аховы здароўя ў перыяд эпідуздыму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі