6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Палату прадстаўнікоў да трэцяй сесіі ўнесена ўжо 13 законапраектаў, паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Другую сесію Палаты прадстаўнікоў мы адпрацавалі з добрым вынікам. З 67 разгледжаных законапраектаў 64 былі прыняты ў другім чытанні, падпісаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і прымяняюцца на практыцы. Тры законапраекты разгледжаны ў першым чытанні і актыўна дапрацоўваюцца да другога. Важным фактарам, які забяспечыў такую рэзультатыўнасць, з'яўляецца планамернасць і эфектыўнасць работы з законапраектамі. Падрыхтоўка да трэцяй сесіі павінна праходзіць у такім жа ключы", - сказаў Ігар Сергяенка.
Паводле яго слоў, цяпер у Палату прадстаўнікоў унесена 13 законапраектаў, 12 з якіх уключаны ў прыкладны графік падрыхтоўкі пытанняў для разгляду на трэцяй сесіі.
"Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы неабходна самую сур'ёзную ўвагу ўдзяліць дапрацоўцы да другога чытання праекта закона "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання". Гэта абсалютна новы законапраект, і прапанаваныя навацыі павінны забяспечыць эфектыўную работу бізнесу на карысць краіны і яе грамадзян. Вельмі сур'ёзна трэба адпрацоўваць законапраекты, якія датычацца адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. У Пастаяннай камісіі па заканадаўстве іх два. З аднаго боку, трэба ісці па шляху далейшай лібералізацыі адказнасці, з другога - не захапіцца празмерным змякчэннем пакарання", - адзначыў спікер.
Важным напрамкам дзейнасці парламентарыяў з'яўляецца актыўны ўдзел у рабоце над законапраектамі да іх унясення ў Палату прадстаўнікоў. "Як паказвае практыка, гэта дае магчымасць павысіць якасць падрыхтоўкі ўносімых законапраектаў, пазбягаць множнасці ўнясення змяненняў у адны і тыя ж законы, скараціць тэрміны разгляду ў Палаце прадстаўнікоў. Станоўчым прыкладам у гэтым напрамку з'яўляецца адпрацоўка Пастаяннай камісіяй па аграрнай палітыцы законапраекта "Аб змяненні законаў па пытаннях рэгулявання зямельных адносін" на пляцоўцы Дзяржаўнага камітэта па маёмасці. Праект важны, яго чакаюць нашы выбаршчыкі", - падкрэсліў Ігар Сергяенка.
"Асаблівую ўвагу неабходна ўдзяліць удзелу ў распрацоўцы пакета бюджэтных дакументаў на 2026 год. Гэта работа ўжо актыўна вядзецца, і дэпутаты павінны прымаць у ёй самы актыўны ўдзел, - дапоўніў спікер. - У нас на ўзгадненні знаходзіцца праект Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" Аб плане падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў на 2026 год. У ім прадугледжана падрыхтоўка канцэпцыі аднаго з законапраектаў, прапанову аб якім уносіла Пастаянная камісія па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы. Пасля выдання гэтага ўказа профільнай камісіі неабходна забяспечыць высокую якасць падрыхтоўкі канцэпцыі гэтага праекта, а ў далейшым - і яго змястоўнае напаўненне".
Старшыня Палаты прадстаўнікоў звярнуў увагу, што правядзенне практыкаарыентаваных мерапрыемстваў застаецца нязменнай задачай для парламентарыяў. Так, у гэтым месяцы з удзелам усіх дэпутатаў адбудзецца пашыранае выязное пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў.
"Гэта новая форма работы, і мы ў далейшым будзем яе практыкаваць. Тэма мерапрыемства, якое пройдзе на базе Універсітэта грамадзянскай абароны МНС, - "Удасканаленне прававога рэгулявання грамадскіх адносін у сферы дзейнасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь" у рамках падрыхтоўкі праекта закона "Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях". Плануецца разгледзець асноўныя палажэнні вышэйназванага законапраекта, абмеркаваць праблемныя пытанні, што ўзніклі пры яго падрыхтоўцы. Дакумент ужо ўзгоднены для разгляду ў першым чытанні. Пры падрыхтоўцы законапраекта да другога чытання неабходна прапанаваць МНС прадставіць у парламент пакет дакументаў, накіраваных на рэалізацыю яго норм. Такі падыход дасць магчымасць забяспечыць комплексную ацэнку ўсіх навацый законапраекта і выключыць магчымыя цяжкасці пры іх прымяненні на практыцы", - адзначыў спікер.
Пастаянная камісія па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці запланавала выязное пасяджэнне на тэму "Практыка прымянення заканадаўства ў галіне выкарыстання атамнай энергіі" з наведваннем БелАЭС.
"У ходзе пасяджэння камісіі неабходна вывучыць практыку прымянення законаў "Аб рэгуляванні бяспекі пры выкарыстанні атамнай энергіі" і "Аб радыяцыйнай бяспецы", уключыцца ў распрацоўку законапраектаў "Аб атамнай энергіі" і "Аб электраэнергетыцы". Таксама неабходна актывізаваць узаемадзеянне з профільным міністэрствам па пытаннях падрыхтоўкі Дзяржаўнай праграмы на 2026-2030 гады "Устойлівая энергетыка і энергаэфектыўнасць", - падкрэсліў Ігар Сергяенка.
Таксама спікер паведаміў, што на верасень запланаваны семінар-нарада Пастаяннай камісіі па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці на тэму "Актуальныя пытанні павышэння якасці паслуг сувязі і эфектыўнасці іх аказання", тры выязныя пасяджэнні пастаянных камісій, два пасяджэнні круглага стала.
"Думаю, што круглыя сталы, выязныя пасяджэнні камісій і іншыя мерапрыемствы павінны мець практычную карысць і канкрэтны вынік, быць добрай падмогай у падрыхтоўцы якасных, вывераных, збалансаваных дакументаў, якія адпавядаюць патрабаванням часу, чаканням грамадзян і юрыдычных асоб. І немалаважным з'яўляецца асвятленне гэтай дзейнасці ў СМІ", - падкрэсліў Ігар Сергяенка.
Спікер абазначыў прыярытэты міжпарламенцкага супрацоўніцтва. Парадак дня міжнародных мерапрыемстваў у мінулы перыяд меў насычаны характар, падкрэсліў ён. Старшыня Палаты прадстаўнікоў нагадаў аб праведзеным у Брэсце пасяджэнні 68-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, удзеле нашай дэлегацыі ў 32-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ ў Партугаліі, візіце іранскай парламенцкай дэлегацыі і іншых.
У бліжэйшым графіку міжнародных візітаў - удзел кіраўніцтва Палаты прадстаўнікоў ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 80-годдзя Жнівеньскай рэвалюцыі і Дня Незалежнасці Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам. Ігар Сергяенка таксама паведаміў, што ў пачатку верасня ў Магілёве пройдзе фестываль "Моладзь - за Саюзную дзяржаву", у рамках якога таксама адбудзецца форум маладых гісторыкаў. Адным з прыярытэтных напрамкаў стануць запланаваныя мерапрыемствы па лініі ПА АДКБ.-0-