Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 лютага 2020, 12:36

У пачатку наступнага тыдня ў Беларусі будзе не па-зімоваму цёпла

13 лютага, Мінск /Юлія Неманкова - БЕЛТА/. У пачатку наступнага тыдня ў Беларусі будзе не па-зімоваму цёпла, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Пануючы ў шматкіламетровай тоўшчы атмасферы заходні вецер прадаўжае пастаўляць углыб кантынента цёплае вільготнае акіянічнае паветра, якое ўтрымлівае ў большасці дзяржаў Еўропы, у тым ліку і ў Беларусі, далёка не лютаўскае надвор'е. Тэмпературны фон у нашай краіне на 5-8 градусаў перавышае кліматычную норму і адпавядае апошнім чыслам сакавіка. Не зменіцца сітуацыя і ў бліжэйшыя дні. Захаваецца павышаны тэмпературны рэжым", - расказалі сіноптыкі.

У пятніцу, 14 лютага, будзе пераважаць воблачнае надвор'е. Ноччу пераважна ў паўночных раёнах, удзень па паўднёва-заходняй палавіне краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег), у асобных раёнах прагназуецца наліпанне мокрага снегу. Ноччу і раніцай месцамі будуць слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер паўднёвай чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 1, удзень - ад 0 да 5 градусаў цяпла.

У суботу, 15 лютага, уначы ўмовы надвор'я будзе вызначаць атмасферны фронт, удзень у асноўным праявіцца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы ў паўднёвых і цэнтральных раёнах, удзень пераважна па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, удзень з дажджом). Ноччу і раніцай месцамі будуць слабы туман і галалёд, на дарогах - галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў умераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 4 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла. Удзень будзе ад 0 да плюс 5.

У нядзелю, 16 лютага, Беларусь апынецца пад уплывам яшчэ больш цёплай паветранай масы, якая паступае з тэрыторыі Заходняй Еўропы. Тэмпература паветра чакаецца ноччу ад мінус 3 да плюс 2. Удзень будзе 2-8 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе краіны - да плюс 10. Месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). Уначы і раніцай у асобных раёнах краіны будуць слабы туман і галалёд, на дарогах - галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, днём парывісты.

У панядзелак, 17 лютага, умовы надвор'я будуць вызначаць атмасферныя франты ад чарговага моцнага і вялікага цыклону з цэнтрам над поўначчу Нарвегіі. У многіх краінах Еўропы, у тым ліку ў Беларусі, чакаецца моцны парывісты паўднёва-заходні вецер. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да плюс 6. Удзень будзе 5-11 градусаў цяпла. Такі тэмпературны фон наблізіцца да рэкордных лютаўскіх максімумаў.

У сярэдзіне тыдня надвор'е захавае цыкланічныя рысы. Неба прадоўжаць закрываць густыя хмары. Часта будуць ісці ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі