Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 верасня 2020, 14:48

У нормах планіроўкі гарадоў установяць патрабаванні да велаінфраструктуры

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У новых будаўнічых нормах планіроўкі гарадоў установяць патрабаванні да велаінфраструктуры, паведаміла сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Вольга Верамей у прэс-цэнтры БЕЛТА.

"На гэты час распрацавана рэдакцыя будаўнічых норм "Планіроўка і забудова населеных пунктаў", куды ўключаны раздзел, якога раней не было, - "Веласіпедная інфраструктура". Ён устанаўлівае асноўныя патрабаванні да размяшчэння велапарковак і веластаянак пры забудове гарадскіх і сельскіх населеных пунктаў", - расказала Вольга Верамей.

Яна звярнула ўвагу, што час маштабных забудоў, на які прыпала фарміраванне мікрараёнаў Каменная Горка ў Мінску і Білева ў Віцебску, завяршаецца. Мы пераходзім да кропкавага планавання дэталёвых планаў кварталаў. У іх акцэнт робіцца на стварэнні камфортнага асяроддзя: цэнтры двароў вызваляюцца ад аўтамабіляў, прадугледжваюцца велапаркоўкі, месцы для адпачынку насельніцтва - не толькі дзіцячыя пляцоўкі, але і зоны для заняткаў спортам", - дадала Вольга Верамей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі