Сцяг Чацвер, 17 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 чэрвеня 2025, 17:29

"У Нетаньяху няма дарогі назад". Геваргян пра рызыку ўцягвання ЗША ў канфлікт Ізраіля і Ірана

Фота АР
Фота АР
19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ізраіль не зможа адзін ваяваць з Іранам, таму існуе рызыка выкарыстання ізраільскай ядзернай зброі або спробы ўцягнуць у канфлікт ЗША. Аб гэтым у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА заявіла расійскі палітолаг і ўсходазнавец Карынэ Геваргян.

"У Нетаньяху няма дарогі назад. І рызыка прымянення ядзернай зброі якраз з боку Ізраіля... Ведаеце, па прынцыпе: згарэла адрына, гары і хата. Могуць ударыць па тэрыторыі (Ірана. - Заўвага БЕЛТА)", - сказала Карынэ Геваргян.

Усходазнавец таксама пракаменціравала меркаванне аб тым, што паасобку Ізраіль не зможа ваяваць з Іранам, таму ёсць рызыка ўцягвання ЗША ў канфлікт. "Іранцы папярэдзілі амерыканцаў, як я разумею, праз Аман (у іх такі спосаб узаемадзеяння). Яны папярэдзілі, што Ізраіль рыхтуе правакацыю супраць адной з амерыканскіх баз, і нават сказалі дзе. Відаць, на тэрыторыі Ірака", - падкрэсліла яна.

Такім чынам, канстатавала Карынэ Геваргян, Іран папярэдзіў ЗША, што не збіраецца біць па амерыканскіх аб'ектах. Ва ўсякім разе да таго часу, пакуль самі амерыканцы не нанясуць удары па іранскай тэрыторыі. Менавіта такі недвухсэнсоўны пасыл быў зроблены Вашынгтону. "Калі такі ўдар будзе, то гэта будзем не мы (іранскі бок. - Заўвага БЕЛТА), а гэта будзе Ізраіль. І вы (амерыканцы. - Заўвага БЕЛТА), і мы вам паказваем, дзе гэта можа быць", - рэзюмавала ўсходазнавец.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі