Сцяг Пятніца, 19 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 лютага 2023, 13:01

У НАН абмеркавалі стварэнне беларуска-турэцкага даследчага цэнтра

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі абмеркавалі стварэнне беларуска-турэцкага даследчага цэнтра. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН.

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турэцкай Рэспублікі ў Беларусі Мустафой Азджанам.

Яны наведалі пастаянна дзеючую выстаўку НАН Беларусі "Дасягненні айчыннай навукі вытворчасці", дзе турэцкаму боку былі прадстаўлены найноўшыя распрацоўкі арганізацый НАН Беларусі.

У час перагавораў прайшло абмеркаванне працэсу стварэння сумеснага беларуска-турэцкага даследчага цэнтра на базе ДНУ "Інстытут філасофіі НАН Беларусі". Яго асноўнымі задачамі з'яўляюцца каардынацыя і правядзенне сумесных навукова-даследчых работ, асобных праектаў у сферы гісторыка-культурнай і філасофскай спадчыны Беларусі і Турцыі, павышэнне кваліфікацыі навуковых кадраў шляхам вывучэння турэцкай мовы, а таксама пераклад твораў турэцкіх і беларускіх пісьменнікаў, вучоных на беларускую і турэцкую мовы.

Адкрыццё цэнтра запланавана на першае паўгоддзе 2023 года. Таксама бакі абмеркавалі магчымасць падпісання новай дарожнай карты супрацоўніцтва паміж НАН Беларусі і Навукова-даследчым саветам Турцыі на чарговы перыяд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі