Фота БПЦ
18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МУС з пачатку ўборачнай кампаніі выяўлена 21 злачынства. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі заявіў старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі МУС Беларусі Ілья Вайтовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"З 1 ліпеня бягучага года МУС праводзіцца поўны комплекс мерапрыемстваў па кантролі за ходам уборачнай кампаніі. Асноўнымі задачамі ведамства з'яўляюцца недапушчэнне зрыву запланаваных тэрмінаў уборачнай, выяўленне злачынстваў і правапарушэнняў, фактаў безгаспадарчасці, а таксама парушэння працоўнай дысцыпліны. У кожным рэгіёне рэспублікі сфарміраваны мабільныя групы, якімі штодзённа праводзіцца зверка сельскагаспадарчай тэхнікі, яе наяўнасць і гатоўнасць да палявых работ, захаванасць гаруча-змазачных матэрыялаў, угнаенняў і іншых ТМК", - расказаў Ілья Вайтовіч.
Паводле яго слоў, супрацоўнікамі МУС праверана больш за 200 тыс. тэхнікі, у тым ліку звыш 7 тыс. збожжаўборачных камбайнаў. Па выніках такіх маніторынгаў у адрас органаў улады і кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў МУС унесена больш за 700 прадстаўленняў па ўстараненні прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць учыненню правапарушэнняў.
"З пачатку ўборачнай кампаніі МУС выяўлена 21 злачынства. Крымінальныя справы ўзбуджаны па факце атрымання хабару, за крадзеж дызельнага паліва і збожжа, прысваенне вялікіх сум грашовых сродкаў. У прыватнасці, за крадзеж 9 т зерня пшаніцы затрымана некалькі спецыялістаў аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Згодна з распараджэннем міністра ўнутраных спраў, кожнаму факту ўчынення проціпраўных дзеянняў, парушэння працоўнай дысцыпліны, асабліва п'янству, будзе дадзена прынцыпова жорсткая ацэнка, нягледзячы на статус і службовае становішча асобы", - рэзюмаваў старшы оперупаўнаважаны.-0-