Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 мая 2024, 09:57

У МНС папярэдзілі аб небяспецы ў сувязі з высокай тэмпературай і навальніцамі

Фота з архіва
Фота з архіва
28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У МНС папярэдзілі аб небяспецы ў сувязі з высокай тэмпературай і навальніцамі, паведамляе БЕЛТА, спасылаючыся на прэс-службу МНС.

Як адзначылі ў ведамстве, сёння месцамі, пераважна па паўночнай палавіне краіны, чакаюцца навальніцы, у асобных раёнах максімальная тэмпература паветра дасягне 30 градусаў цяпла.

У сувязі з гэтым узнікае шэраг фактараў небяспекі. У МНС папярэдзілі аб магчымасці адключэння электрычных падстанцый і электраэнергіі ў населеных пунктах, узнікненні лясных пажараў, а таксама пажараў у жылых і вытворчых будынках. Таксама ў ведамстве адзначылі, што павялічваецца верагоднасць цеплавых удараў, можа адбыцца дэфармацыя асфальтавага пакрыцця, а таксама ўзрасці колькасць ДТЗ.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі