Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

У Мінжылкамгасе растлумачылі навацыі ў налічэнні платы за ЖКП

Грамадства 12.02.2019 | 13:36
Фота з архіва
Фота з архіва

12 лютага, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. У Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі пракаменціравалі змяненні ў налічэнні платы за некаторыя жыллёва-камунальныя паслугі, уведзеныя пастановай Савета Міністраў ад 9 лютага 2019 года нумар 81, паведамляе БЕЛТА.

У Беларусі з 1 сакавіка адмяняецца дыферэнцыраваная плата за паслугі водазабеспячэння, водаадвядзення, а таксама за тэхнічнае абслугоўванне жылых памяшканняў. Жыльцы будуць плаціць за гэтыя паслугі па субсідзіруемых тарыфах незалежна ад аб'ёмаў спажывання ў выпадку рэгістрацыі грамадзян па месцы жыхарства ў жылым памяшканні. Аднак калі ў кватэры ніхто не зарэгістраваны, то налічэнне платы, як і раней, будзе ажыццяўляцца па эканамічна абгрунтаваных тарыфах.

Раней аблвыканкамы і Мінгарвыканкам зацвердзілі субсідзіруемыя і эканамічна абгрунтаваныя тарыфы на ЖКП на 2019 год. У прыватнасці, субсідзіруемы тарыф на водазабеспячэнне ў Мінску і рэгіёнах складае Br0,8338 за 1 куб.м, на водаадвядзенне - Br0,5518 за 1 куб.м у Мінску і Br0,6383 за 1 куб.м у рэгіёнах. Да 1 сакавіка пры перавышэнні нарматыву спажывання 140 л за суткі з чалавека налічэнне платы за водазабеспячэнне ажыццяўляецца па эканамічна абгрунтаваных тарыфах.

Што датычыцца платы за тэхабслугоўванне жылых дамоў, то цяпер яна налічваецца па субсідзіруемым тарыфе за 1 кв.м плошчы жылога памяшкання ў межах 20 кв.м на зарэгістраванага плацельшчыка і члена яго сям'і плюс 10 кв.м на ўсю сям'ю. "З 1 сакавіка, у выпадку рэгістрацыі па месцы жыхарства ў жылым памяшканні грамадзяніна, субсідзіруемы тарыф будзе прымяняцца адносна ўсёй плошчы кватэры", - растлумачылі ў міністэрстве.

Цяпер субсідзіруемы тарыф на тэхабслугоўванне жылых дамоў складае Br0,1187 за 1 кв.м. Гэта паслуга ўключае ў сябе тэхабслугоўванне канструктыўных элементаў будынкаў і ўнутрыдамавых інжынерных сістэм, праверку прыбораў групавога ўліку, сістэм аўтаматычнага рэгулявання расходу цеплавой энергіі, ліквідацыю паветраных пробак у радыятарах і стаяках, кансервацыю і раскансервацыю сістэмы ацяплення. Два разы ў год спецыялісты правяраюць тэхнічны стан сістэм гарачага і халоднага водазабеспячэння, каналізацыі, на кожным паверсе электрашчыткоў. Кантралюецца таксама тэхнічны стан міжпавярховых перакрыццяў у месцах агульнага карыстання, дах ачышчаюць ад смецця і бруду, снегу і наледзі.

Субсідзіруемы тарыф прымяняецца адносна ўласніка і членаў яго сям'і, наймальнікаў або тых, хто адносіцца да паняцця "плацельшчык". "З 1 сакавіка ў выпадку, калі грамадзянін зарэгістраваны па месцы жыхарства ў жылым памяшканні, то плата за ЖКП будзе налічвацца па субсідзіруемым тарыфе, незалежна ад таго, уласнік ён кватэры, член сям'і або проста зарэгістраваны па месцы жыхарства ў кватэры. Зыходзім з таго, што грамадзянін можа быць зарэгістраваны па месцы жыхарства толькі ў адным жылым памяшканні ў Беларусі", - адзначылі ў Мінжылкамгасе.

Парадак налічэння платы за ЖКП вызначаны палажэннем аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду, зацверджаным пастановай Савета Міністраў ад 12 чэрвеня 2014 года нумар 571.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Работа ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў маі У час святочных мерапрыемстваў будуць дзяжурыць медыкі. Службы хуткай медыцынскай дапамогі будуць пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці.