Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 мая 2022, 17:38

У Мінтрансе пракаменціравалі забарону на перавозкі грузаў у Казахстан з перачэпкай або перагрузкай

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве транспарту і камунікацый Беларусі пракаменціравалі забарону аўтаперавозак грузаў у Казахстан з трэціх краін з выкарыстаннем перачэпкі або перагрузкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

"Сітуацыя з забаронай выканання аўтамабільных перавозак грузаў у Казахстан з трэціх краін з выкарыстаннем перачэпкі/перагрузкі склалася ў 2017 годзе ў адносінах да аўтамабільных перавозчыкаў усіх замежных дзяржаў пасля ўнесеных змяненняў у нацыянальнае заканадаўства Казахстана і не звязана з прыняццем пастановы Савета Міністраў ад 22 красавіка 2022 года нумар 247 "Аб перамяшчэнні транспартных сродкаў", - гаворыцца ў паведамленні.

Беларускі бок неаднаразова ініцыяваў разгляд названага пытання пачынаючы з 2017 года ў ходзе праводзімых двухбаковых пасяджэнняў змешанай камісіі па пытаннях міжнародных аўтамабільных перавозак, сумеснай рабочай групы, а таксама на пляцоўцы Еўразійскай эканамічнай камісіі. Таксама названае пытанне будзе разглядацца на бліжэйшых пасяджэннях змешанай і міжурадавай камісіі.

У Мінстрансе звярнулі ўвагу беларускіх аўтамабільных перавозчыкаў, што ў адпаведнасці з двухбаковымі пагадненнямі Беларусі аб міжнародных аўтамабільных зносінах з замежнымі дзяржавамі перавозчыкі і экіпажы іх аўтатранспартных сродкаў пры ажыццяўленні перавозак на тэрыторыі дзяржавы адпаведнага боку павінны выконваць нацыянальнае заканадаўства дзяржавы гэтага боку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі