Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 красавіка 2019, 09:06

У Мінску змяніліся падаткі для ўладальнікаў сабак

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску ўстаноўлены новыя стаўкі падатку за валоданне сабакамі. Адпаведнае рашэнне Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 20 сакавіка 2019 года нумар 117 апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакумент уносіць змяненні ў рашэнне Мінгарсавета ад 24 лістапада 2010 года нумар 60.

Стаўка за падатковы перыяд устанаўліваецца ў памеры 1 базавай велічыні (1 БВ складае Br25,5) за пароды сабак, уключаныя ў пералік патэнцыяльна небяспечных, 0,3 БВ - у іншых выпадках. У папярэднім рашэнні лічбы складалі адпаведна 0,75 БВ і ад 0,2 БВ да 0,6 БВ (у залежнасці ад вышыні ў карку).

У новай рэдакцыі выкладзены пункт, дзе ідзе размова аб тым, хто вызваляецца ад падатку. У іх ліку грамадзяне, якія пражываюць у аднакватэрных блакіраваных жылых дамах пры ўмове ўтрымання імі не больш за аднаго сабаку ў выпадку, калі сабака не выкарыстоўваецца ў прадпрымальніцкай дзейнасці.

Рашэнне ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі