Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 красавіка 2021, 13:03

У Мінску з 16 красавіка адключаць ацяпленне ў адміністрацыйных будынках

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску з 16 красавіка адключаць цяпло ў адміністрацыйных будынках і на прадпрыемствах, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал "Мінск. Афіцыйна".

У Мінску завяршаюць ацяпляльны сезон. З 16 красавіка батарэі пачнуць адключаць у адміністрацыйных будынках і на вытворчасцях, аднак у дамах, дзіцячых садах, школах і сацыяльных аб'ектах цяпло пакінуць.

Рашэнне аб завяршэнні ацяпляльнага сезона для грамадскіх і адміністрацыйных будынкаў, прамысловых і іншых аб'ектаў прынята сёння на пасяджэнні Мінскага гарвыканкама. Тэрміны спынення цеплазабеспячэння для астатніх катэгорый спажыўцоў будуць залежаць ад надвор'я.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі