Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 чэрвеня 2021, 10:03

У Мінску выявілі індыйскі штам каранавіруса

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску выявілі індыйскі штам COVID-19. Такая інфармацыя апублікавана ў Telegram-канале Міністэрства аховы здароўя, паведамляе БЕЛТА.

"Аналіз паслядоўнасцей віруса SARS-CoV-2 (выдзеленых у чэрвені з проб пацыентаў з пацверджаным COVID-19) паказаў, што ў Мінску 10 даследаваных узораў мелі набор мутацый у шыпападобным бялку, характэрных для індыйскага варыянта. Таму можна канстатаваць, што індыйскі варыянт каранавіруса выяўлены ў Беларусі. Пры гэтым цыркуляцыя гэтага варыянта ў іншых рэгіёнах не ўстаноўлена", - адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Індыйскі штам каранавіруса ўпершыню выявілі мінулай восенню. Паводле апошніх даных, ён пранік у 85 краін. Ёсць усе падставы меркаваць, што гэты варыянт віруса можа распаўсюджвацца больш эфектыўна ў параўнанні са штамамі, якія цыркулявалі ў самым пачатку пандэміі. "Мутацыі ў шыпападобным бялку прыводзяць да таго, што вірус лепш прымацоўваецца да рэцэптара клеткі і лепш пранікае ў яе. Аднак на гэты момант няма даных, што гэты варыянт выклікае больш сур'ёзнае захворванне. Спецыялісты лічаць, што актыўная вакцынацыя дапаможа грамадзянам перанесці індыйскі варыянт COVID-19 больш спакойна", - падкрэслілі ў міністэрстве.

Адзначаецца, што шырокае распаўсюджванне індыйскага штама ў першую чаргу звязана з невыкананнем мер засцярогі, невялікай колькасцю вакцынаваных асоб, што не дае магчымасці дасягнуць неабходнага ўзроўню папуляцыйнага імунітэту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі