19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску вакцынаваць працоўныя калектывы ад COVID-19 будуць з выездам на прадпрыемствы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал "Мінск. Афіцыйна".
Вакцынацыю ад COVID-19 абмеркавалі сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме. На мерапрыемстве расказалі, што прышчэпліваць ад каранавіруса працоўныя калектывы ў сталіцы будуць з выездам на прадпрыемствы.
Адпаведная работа праводзіцца ўжо. Паводле слоў кіраўніка горада Уладзіміра Кухарава, такі спосаб для вялікіх калектываў будзе больш зручным, чым накіраванне работнікаў у прышчэпачныя кабінеты гарадскіх паліклінік.
Таксама старшыня Мінгарвыканкама нагадаў аб неабходнасці выканання ўсіх проціэпідэмічных мерапрыемстваў у месцах з масавым знаходжаннем людзей, у тым ліку калектывах.-0-