ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 28 лістапада 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 лістапада 2020, 09:00

У Мінску ўзмоцняць кантроль за выкананнем масачнага рэжыму

Фота з архіва
Фота з архіва

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску зробяць больш строгім кантроль за выкананнем масачнага рэжыму. Такая інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала СТБ, паведамляе БЕЛТА.

Патрабаванне насіць маскі ў памяшканнях і ў транспарце ў Мінску дзейнічае ўжо тыдзень. Маніторынг выканання правіл плануецца праводзіць рэгулярна. Прадстаўнікі санітарных службаў і галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама будуць звяртаць увагу на цэлы спіс крытэрыяў. Абавязковае правіла для гандлёвых арганізацый - выкарыстанне прадаўцамі масак і аднаразовых пальчатак, выкананне рэжыму праветрывання, наяўнасць дэзсродкаў і інфармацыйных матэрыялаў аб COVID-19.

"Створаны маніторынгавыя групы. Мы штодзень праводзім маніторынг выканання масачнага рэжыму. За мінулыя дні ўстаноўлена, што на 91 працэнце ўсіх абследаваных аб'ектаў рэжым выконваецца ў належным парадку", - расказала начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ніна Емяльянава.

За невыкананне ўстаноўленых норм юрыдычныя асобы могуць атрымаць штраф да Br13,5 тыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі