Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 лістапада 2020, 13:59

У Мінску ўзмацнілі кантроль за школьным харчаваннем

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кантроль за арганізацыяй школьнага харчавання ўзмацнілі ва ўстановах адукацыі Мінска. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказала галоўны спецыяліст аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Наталля Чааб.

"Пасля масавага атручэння вучняў у сталічнай школе нумар 61 з'явілася неабходнасць актывізаваць кантроль за харчаваннем ва ўстановах адукацыі сталіцы. У школах і раней на сістэмнай аснове правяралі якасць ежы, але цяпер на такой рабоце зроблены асаблівы акцэнт. На працягу тыдня многія службы і арганізацыі праводзяць кантрольна-наглядныя мерапрыемствы ва ўсіх установах адукацыі горада", - расказала Наталля Чааб.

Праверку ажыццяўляюць камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама, ДУ "Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі" і ДП "Камбінат школьнага харчавання горада Мінска". Таксама да кантрольна-наглядных мерапрыемстваў падключыліся арганізацыі на ўзроўні раёнаў.

Пры праверцы камісіі звяртаюць увагу на санітарны стан і тэхнічнае аснашчэнне харчаблокаў, выкананне патрабаванняў да выдачы страў і тэрмінаў іх рэалізацыі, адпаведнасць дзённых рацыёнаў харчавання прыкладным двухтыднёвым. Таксама спецыялісты ўважліва вывучаць захаванне санітарна-проціэпідэмічнага рэжыму ў школах і вядзенне дакументацыі па вытворчым кантролі ў харчаблоках.

Пры выяўленні парушэнняў у арганізацыі школьнага харчавання адказныя асобы панясуць пакаранне ў адпаведнасці з заканадаўствам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі