Сцяг Аўторак, 18 лютага 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 студзеня 2025, 09:32

У Мінску ў дзень выбараў праезд у грамадскім транспарце бясплатны

Фота з архіва
Фота з архіва
26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску 26 студзеня, у дзень правядзення выбараў Прэзідэнта Беларусі, з пасажыраў грамадскага транспарту не бяруць плату за праезд, паведамляе БЕЛТА.

Як удакладнілі ў ДП "Мінсктранс", плата не спаганяецца за праезд на аўтамабільным транспарце агульнага карыстання рэгулярных гарадскіх і прыгарадных зносін, гарадскім электрычным транспарце прадпрыемства.

Праезд у метро таксама бясплатны. Паводле інфармацыі Мінскага метрапалітэна, у дзень выбараў рух электрапаяздоў на ўсіх лініях арганізаваны па графіку выхаднога дня.

Падарунак пасажырам зрабілі і ў Мінскай вобласці. ААТ "Мінаблаўтатранс" перавозка пасажыраў па аўтобусных гарадскіх маршрутах выконваецца без спагнання аплаты. Для дастаўкі грамадзян да выбарчых участкаў работа гарадскіх маршрутаў сёння арганізавана згодна з дзеючым раскладам з улікам змяненняў і дапаўненняў.

Гарадскі грамадскі транспарт у Гомелі таксама будзе прадастаўляць паслугі бясплатна. Плата не спаганяецца ў аўтамабільным транспарце грамадскага карыстання рэгулярных гарадскіх зносін, у гарадскім электрычным транспарце. Аналагічнае рашэнне прынялі ў Рэчыцы, Жлобіне, Светлагорску, Мазыры.

У Брэсцкай вобласці ў гарадскім грамадскім транспарце 26 студзеня праезд бясплатны паўсюдна. Карыстацца грамадскім транспартам бясплатна можна і ў Віцебску.

У Гродзенскай вобласці, паводле інфармацыі абласнога камунальнага транспартнага ўнітарнага прадпрыемства "Аператар пасажырскіх перавозак", бясплатным будзе праезд на гарадскіх аўтобусах у гарадах Гродна, Ліда, Ваўкавыск, Масты, Скідзель, Шчучын, Бярозаўка, Навагрудак, Астравец, Ашмяны, Смаргонь, Воранава, Іўе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі