ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 14 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 красавіка 2021, 12:04

У Мінску праводзяцца планавыя вучэнні падраздзяленняў МУС

Фота з архіва
Фота з архіва

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску праводзяцца планавыя вучэнні падраздзяленняў МУС. Такая інфармацыя апублікавана ў Telegram-канале прэс-сакратара МУС Вольгі Чамаданавай, паведамляе БЕЛТА.

"Сёння на інтэрнэт-рэсурсах з'явілася інфармацыя аб скопішчы экіпіраваных груп сілавікоў у розных раёнах Мінска і перамяшчэнні калон спецтэхнікі, - адзначае прэс-сакратар. - Паведамляю, што гэта штогадовыя планавыя практычныя заняткі па адпрацоўцы дзеянняў у розных умовах. Мерапрыемствы - частка вучэбнага працэсу курсантаў Акадэміі МУС".

Вучэнні праводзяцца ва ўзаемадзеянні з унутранымі войскамі і іншымі падраздзяленнямі органаў унутраных спраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі