
20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску завяршаецца фарміраванне стабілізацыйнага фонду плодаагародніннай прадукцыі, паведаміў генеральны дырэктар ДА "Сталічны гандаль і паслугі" Іван Супрановіч на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Як паказвае практыка мінулых гадоў, у міжсезонны перыяд вельмі запатрабаваны стабілізацыйны фонд. Асноўныя культуры ўжо закладзены", - адзначыў Іван Супрановіч, дадаўшы, што на бягучым тыдні фарміраванне стабфонду завершыцца. Засталося вызначыць на захоўванне яшчэ пару дзясяткаў тон капусты і цыбулі.
Генеральны дырэктар ДА "Сталічны гандаль і паслугі" таксама расказаў, што з 16 верасня ў горадзе праведзена ўжо 26 сельскагаспадарчых кірмашоў выхаднога дня, дзе мінчане маглі купіць разнастайныя прадукты харчавання. Сезонны гандаль прадоўжыцца да 26 лістапада.
Запасы стабфонду фарміруюцца ў адпаведнасці з заключанымі дагаворамі з вытворцамі. У сховішчах для ўсіх відаў прадукцыі створаны неабходныя ўмовы, падтрымліваецца тэмпературны рэжым і вільготнасць, каб на ўвесь перыяд захоўвання і рэалізацыі агародніна і садавіна захоўвалі свае таварныя ўласцівасці.-0-