Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 лістапада 2025, 15:05

У Мінску прайшло гашэнне новай маркі ў гонар 100-годдзя Беларускага радыё

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новую марку ў гонар 100-годдзя Беларускага радыё пагасілі сёння ў будынку "Белпошты", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Тыраж маркі складзе 18 тыс. экзэмпляраў. Выпушчаны таксама спецыяльны канверт першага дня. Гашэнне адбылося спецыяльным штэмпелем, які дзейнічае толькі адзін дзень.

"З моманту пачатку вяшчання першага радыё пачалася эпоха ўсіх электронных СМІ. Нават у лічбавую эпоху радыё застаецца адной з самых папулярных крыніц інфармацыі. Яго мы слухаем усюды: у аўтамабілі, магазіне, цырульні. Упэўнены, што колькасць працуючых сёння станцый, і ёсць сведчанне таго", - сказаў міністр сувязі і інфарматызацыі Кірыл Залескі.

Сёння ў Беларусі налічваецца 59 радыёстанцый, з іх 35 - дзяржаўных. На думку міністра інфармацыі Марата Маркава, такой колькасці больш чым дастаткова, каб задаволіць усе патрэбы аўдыторыі. "Мы вяшчаем у кожным кутку краіны. А пасля таго, як мы выйшлі ў Інтэрнэт і стварылі Нацыянальны анлайн-радыёплэер, нас чуюць ва ўсім свеце дзякуючы новым тэхналогіям - гэта самае галоўнае", - падкрэсліў міністр.

"За апошнія гады створана Нацыянальная асацыяцыя радыёвяшчання - вымяральнік, які дае дакладныя даныя па запатрабаванасці той ці іншай радыёстанцыі, сістэма маніторынгу радыёвяшчання, дзякуючы якой у аўтаматычным рэжыме можна паглядзець, як радыёстанцыя выконвае заканадаўства і працуе ў выпадку неабходнасці. Амаль 36-37 працэнтаў людзей слухаюць радыё або ў аўтамабілі праз магнітолу, або праз стацыянарныя радыёпрыёмнікі. Ужо 20 працэнтаў слухаюць радыё і ў Інтэрнэце, гэты напрамак трэба развіваць - Нацыянальны анлайн-радыёплэер спампавалі ўжо больш за 100 тыс. чалавек", - заўважыў Марат Маркаў.

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант падзяліўся вынікамі даследавання радыёвяшчання ў Беларусі незалежнымі экспертамі. "Мы хацелі даведацца, на якім узроўні беларускае радыё знаходзіцца ў параўнанні з іншымі краінамі. Нам вельмі прыемна было атрымаць ацэнку незалежных міжнародных экспертаў, якія адзначылі, што радыё Беларусі знаходзіцца на вельмі высокім узроўні, запоўнены ўсе нішы, ствараецца цікавы кантэнт. Сёння ў гэту вытворчасць уключаны розныя сферы, бо радыё - гэта яшчэ і мастацтва, культура, гісторыя. Гашэнне паштовай маркі - прыгожы элемент, які дасць магчымасць святу застацца ў гісторыі краіны", - звярнуў увагу ён.

Першы намеснік міністра культуры Дзмітрый Шляхцін таксама адзначыў цесную сувязь культуры і радыё. "Для нас працяглы перыяд часу гэта была адна з галоўных крыніц данясення шырокай публіцы багатай спадчыны культуры Беларусі", - дадаў ён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі