Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 студзеня 2022, 14:59

У Мінску поўны курс вакцынацыі ад COVID-19 прайшлі больш за 860 тыс. чалавек, рэвакцынаваны 72 тыс.

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску поўны курс вакцынацыі ад COVID-19 прайшлі 860 647 чалавек, рэвакцынацыю - 72 343. Такія лічбы агучыла сёння старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Алена Богдан, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал "Мінск. Афіцыйна".

"Тэмпы вакцынацыі ў Мінску дастатковыя. Адной дозай вакцыны прышчэплены ўжо 1 060 559 чалавек, поўны курс прайшлі 860 647 чалавек, рэвакцынацыю - 72 343, - праінфармавала Алена Богдан. - У асноўным зроблены акцэнт на вакцынацыю другім кампанентам. Сёння мы павінны актыўна даносіць да нашых грамадзян неабходнасць рэвакцынацыі, важнасць бустарнай вакцынацыі - аднаразовай "Спадарожнікам Лайт", каб стварыць дастатковы ўзровень напружанасці імунітэту".

Таксама пачата вакцынацыя дзяцей. І Алена Богдан заклікала бацькоў не чакаць, пакуль дзіця захварэе, не спадзявацца на тое, што вірус абміне яго бокам, а прымаць меры прафілактыкі, не прамаруджваючы.

Паводле яе слоў, амбулаторна-паліклінічныя ўстановы сталіцы падрыхтаваліся да работы ва ўмовах уздыму захваральнасці на СOVID-19. "Ёсць экспрэс-тэсты. Паліклінікі забяспечаны дадатковымі кіслароднымі канцэнтратарамі", - удакладніла яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі