Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 снежня 2020, 12:21

У Мінску падаражэе праезд у грамадскім транспарце

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску праезд у грамадскім транспарце падаражэе на 10 капеек, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал "Мінск. Афіцыйна".

"Адна паездка ў аўтобусах, якія працуюць у звычайных рэгулярных зносінах, а таксама тралейбусах, трамваях і электробусах абыдзецца пасажырам 75 капеек. У сваю чаргу, купля талона ў вадзіцеля будзе каштаваць грамадзянам 80 капеек, а ў аўтобусах-экспрэсах - 90 і 95 капеек", - паведамляе канал.

Жэтон у метро абыдзецца на 80 капеек. А тарыф на праезд у прыгарадным транспарце павялічыцца на адну капейку.

Рашэнне Мінгарвыканкама ўступіць у сілу пасля яго апублікавання на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.

Апошні раз праезд у грамадскім транспарце ў сталіцы даражэў у снежні мінулага года. Тады цана адной паездкі ўзрасла на 5 капеек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі