Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

ХХІІІ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі" адкрылася ў Мінску

Грамадства 02.05.2019 | 10:11
У час цырымоніі адкрыцця
У час цырымоніі адкрыцця

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Мінску пачала работу ХХІІІ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі", паведамляе БЕЛТА.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 50 экспанентаў. Шырока паказаны друкаваныя і электронныя СМІ, а таксама сеткавыя выданні, якія пачалі рэгістравацца ў нашай краіне згодна з новаўвядзеннем ў заканадаўства з 1 снежня 2018 года.

Як расказалі ў Міністэрстве інфармацыі, наведвальнікам форуму будзе прапанавана насычаная праграма мерапрыемстваў, якая складаецца з прэзентацый інфармацыйных і інтэрнэт-праектаў, аўтограф-сесій, майстар-класаў. Кіраўнікі сродкаў масавай інфармацыі і журналісты, прадстаўнікі экспертнай супольнасці абмяркуюць значныя пытанні функцыянавання медыясферы, ролі СМІ ў развіцці грамадства і дзяржавы ў рамках дзелавой праграмы. Шэраг мерапрыемстваў будзе прысвечаны рэгіянальным сродкам масавай інфармацыі, якія раскажуць аб удзеле ў сацыяльна-эканамічным развіцці сваіх рэгіёнаў. Адбудзецца прэзентацыя спартыўных выданняў.

Вялікае месца ў праграме выстаўкі адведзена праектам БЕЛТА, прэс-службаў і камунікацыйных агенцтваў. У прыватнасці, Беларускае тэлеграфнае агенцтва прадставіць на форуме ўнікальныя кадры фотаархіва 1941-1944 гадоў, азнаёміць з партызанскімі часопісамі і прапануе наведвальнікам пакаштаваць партызанскай кашы. Стэнд БЕЛТА таксама прэзентуе традыцыі суверэннай Беларусі, стане пляцоўкай для сустрэчы са спартсменамі і ўстанаўлення новага рэкорду.

На асобным стэндзе, падрыхтаваным з дапамогай Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, будуць экспанавацца СМІ дыяспар. Будуць прадстаўлены краіны Балтыі, Украіна, Расія. Прыедзе таксама дэлегацыя з Узбекістана. Пасольства Кітая ў Беларусі пазнаёміць гасцей выстаўкі з кітайскімі СМІ. Акрамя таго, у дзень адкрыцця выстаўкі адбудзецца цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу за лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Беларусі і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой.

Сярод іншых асаблівасцей цяперашняга форуму - правядзенне 3 мая першага тэматычнага Дня піяру, а таксама шырокая прэзентацыя сеткавых СМІ, сярод якіх інтэрнэт-выданне Мediana.by, заснаванае сумесна з факультэтам журналістыкі БДУ, Міністэрствам інфармацыі і Грамадскім прэс-цэнтрам Дома прэсы.

Традыцыйна ў рамках выстаўкі 3 мая на пляцоўцы "Дыпсэрвіс хол" (зав. Вайсковы, 4) будуць уручаны ўзнагароды пераможцам у 23 намінацыях Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ "Залатая літара" - у гэтым годзе на ўдзел у ім паступіла больш за 330 заявак.

4 мая на "СМІ ў Беларусі" - дзіцячы дзень. Упершыню выстаўка будзе прадстаўлена вачамі самых юных яе ўдзельнікаў - дзяцей. Плануецца падрыхтоўка спецыяльных рэпартажаў аб выстаўцы юнымі журналістамі.

Сярод удзельнікаў выстаўкі таксама аператары і дыстрыб'ютары кабельнага тэлебачання, распаўсюджвальнікі друкаванай прадукцыі, выдавецтвы. Так, на стэндзе РУП "Белсаюздрук" пройдуць прэзентацыі кніг і аўтограф-сесіі, інтэрв'ю і майстар-клас па лепцы з кінетычнага пяску, конкурс дзіцячага малюнка, квэст, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне. Будзе працаваць інтэрактыўная фотазона "Беларусь памятае" і зона кафэ.

Напярэдадні 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прадпрыемства РУП "Белпошта" правядзе прома-мерапрыемства "Адпраўце вестку ветэрану Вялікай Айчыннай вайны". Наведвальнікі выстаўкі змогуць падпісаць паштовыя карткі і паштоўкі і падзякаваць за мір на роднай зямлі тым, хто падарыў доўгачаканую Перамогу. Весткі ветэранам з добрымі і цёплымі пажаданнямі супрацоўнікі прадпрыемства даставяць бясплатна ў любую кропку Беларусі.

На сваіх стэндах беларускія СМІ прадставяць праекты ў рамках рэспубліканскай акцыі "Беларусь помніць".

XXIII Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі" пройдзе з 2 па 4 мая ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14. Цырымонія адкрыцця адбудзецца сёння ў 12.00. Цэнтральнымі тэмамі выстаўкі стануць 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, II Еўрапейскія гульні, сучасныя інтэрнэт-тэхналогіі, адраджэнне малой радзімы.

Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі" праводзіцца штогод з 1997 года Міністэрствам інфармацыі пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў, Мінскага гарвыканкама, РУП "Нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа", іншых органаў дзяржкіравання, вядучых СМІ, грамадскіх арганізацый.-0-

Фота Максіма Гучака

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Акцыя "Увага - дзеці!" Напярэдадні летніх канікулаў у Беларусі праходзіць акцыя "Увага - дзеці!". Тэрміны акцыі: 25 мая - 5 чэрвеня. Мэта - пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.