Фота з архіва
2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы да Дня горада плануецца адкрыць 9 новых зон адпачынку. Аб гэтым паведаміла намеснік генеральнага дырэктара па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб'ектаў зялёнай гаспадаркі УП "Мінскзялёнбуд" Кацярына Кароткіна ў час прэс-канферэнцыі "Паркі і зоны адпачынку сталіцы. Новыя рэкрэацыйныя магчымасці і развіццё інфраструктуры мінскіх гарадскіх паркаў і сквераў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"На абслугоўванні прадпрыемстваў сістэмы "Мінскзялёнбуд" знаходзіцца 158 сквераў, 28 бульвараў, 38 паркаў і лесапаркаў, а таксама 23 пляжныя тэрыторыі. Акрамя таго, у нас на абслугоўванні знаходзіцца 10 паркаў, з іх 4 - гэта паркі культуры і адпачынку, якія абсталяваны сучаснымі атракцыёнамі. Тут таксама вядзецца работа па ўтрыманні і замене атракцыёнаў на больш сучасныя і цікавыя", - сказала Кацярына Кароткіна.
Паводле яе слоў, штогод праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні тэрыторый, уключаючы бягучае ўтрыманне, азеляненне і кветкавае афармленне. "Штогод высаджваецца больш за 30 тыс. дрэў і больш за 300 тыс. кустоў. У бягучым годзе ў спрыяльны веснавы перыяд было высаджана 24 тыс. дрэў і каля 130 тыс. кустоў. Работы прадаўжаюцца і будуць актыўна весціся ў асенні перыяд", - адзначыла прадстаўнік "Мінскзялёнбуда".
Асаблівая ўвага ўдзяляецца кветкаваму афармленню. "Штогод змяншаецца колькасць высаджваемых аднагадовых раслін - на 7-10 працэнтаў за пяцігодку. Сёлета высаджана 1 млн 350 тыс. аднагадовых раслін як у плоскасныя кветнікі, так і ў малыя архітэктурныя формы. У рамках 80-годдзя Перамогі былі абноўлены або створаны новыя кветнікі, такая ж работа праводзіцца і да Дзён горада Мінска. На агароджы размежавальных палос магістралей выстаўлена 21 тыс. скрынь з ампельнымі раслінамі. Пасля завяршэння вегетацыйнага перыяду плануецца высадзіць каля 34 тыс. хрызантэм, устойлівых да замаразкаў, якія ўпрыгожваюць горад да канца лістапада", - паведаміла Кацярына Кароткіна.
Яна падкрэсліла, што ўзамен адналеткаў павялічваецца доля шматгадовых раслін. "У бягучым годзе плануецца высадзіць каля 100 тыс. шматгадовых раслін. На сённяшні дзень ужо высаджана больш за 35 тыс. Асобны акцэнт зроблены на ружы: калі раней высаджвалася каля 15 тыс. руж у год, то ў гэтым годзе плануецца амаль 50 тыс., - удакладніла намеснік генеральнага дырэктара. - Мы праводзім работу па стварэнні новых зон адпачынку. Штогод у кожным адміністрацыйным раёне ствараюцца не менш за дзве зоны адпачынку. Гэта цяжкадаступныя тэрыторыі, участкі ўздоўж воднай роўнядзі і землі, не падлягаючыя забудове. Работы пачынаюцца зімой з расчысткі зарасніку, буралому, сухастою. У далейшым ажыццяўляецца добраўпарадкаванне з уладкаваннем дарожак, зялёных пасадак і афармленнем кветкамі. На сённяшні дзень створана больш за 72 такія зоны, і яшчэ дзевяць будуць адкрыты да свята горада", - сказала Кацярына Кароткіна.-0-