Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 снежня 2021, 11:26

У Мінску арганізавана работа грамадскіх прыёмных па абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску з сённяшняга дня арганізавана работа грамадскіх прыёмных на базе раённых пярвічных арганізацый ГА "Белая Русь". Аб гэтым БЕЛТА паведаміла старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага саюза жанчын Вольга Чамаданава.

27 снежня на ўсенароднае абмеркаванне вынесены праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Доступ да яго ў друкаваным выглядзе забяспечаны ў публічных цэнтрах прававой інфармацыі, якія функцыянуюць на базе абласных і цэнтральных раённых (гарадскіх) публічных бібліятэк рэспублікі.

"З 30 снежня ў Мінску арганізавана работа грамадскіх прыёмных для збору заўваг і прапаноў па праекце дакумента, - сказала Вольга Чамаданава. - У абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю актыўны ўдзел прымуць таксама прадстаўніцы Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага саюза жанчын".

Зацікаўленыя ў абмеркаванні мінчане могуць прыходзіць у раённыя пярвічныя арганізацыі "Белай Русі" сталіцы ў вячэрні час з 17.00 па аўторках, серадах і чацвяргах. Падрабязная інфармацыя размешчана на сайце Мінгарвыканкама.

Усе заўвагі і прапановы ад жыхароў горада будуць накіраваны для абагульнення ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі