Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 кастрычніка 2020, 12:13

У Мінску адкрыта 9 новых маршрутаў гарадскога наземнага транспарту

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску ў гэтым годзе адкрыта дзевяць новых маршрутаў гарадскога наземнага транспарту. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня аўтамабіліста, начальнік аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак ДП "Сталічны транспарт і сувязь" Аляксандр Капцюх, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Мінску на сёння працуе 199 маршрутаў аўтобусаў, восем - электробусаў, 89 - тралейбусаў, восем - трамваяў. І пакуль яшчэ дзве лініі метрапалітэна. Таксама працуюць маршрутныя таксі па 43 маршрутах. Для іх абслугоўвання штодзённа на лінію выходзіць каля 1870 адзінак рухомага саставу.

"На працягу гэтага года, са студзеня па верасень, у горадзе адкрыта дзевяць новых маршрутаў - восем аўтобусных і адзін тралейбусны. Гэта звязана з развіццём новых жылых раёнаў, - расказаў Аляксандр Капцюх. - І вялікі пласт маршрутаў звязаны з пераводам пасёлка Калодзішчы ў пералік населеных пунктаў, якія абслугоўваюцца гарадскімі маршрутамі з адпаведным тарыфам".

Ён пералічыў маршруты, якія звязалі, напрыклад, Азярцо і Бараўляны, Малінаўку і Атоліна. "Акрамя таго, арганізаваны тралейбусны маршрут нумар 21, закрыты тралейбусны маршрут нумар 8 і аўтобусны нумар 947, які працаваў як часовы на перыяд будаўніцтва павароту тралейбуснай лініі з пр. Пушкіна на вул. Альшэўскага", - адзначыў Аляксандр Капцюх.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі