Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 чэрвеня 2019, 19:01

У Мінску 25 чэрвеня зменіцца рух пасажырскага транспарту з-за спаборніцтваў па велагонках

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску 25 чэрвеня з 8.30 зменіцца рух гарадскога пасажырскага транспарту ў сувязі з правядзеннем спаборніцтваў па велагонках і абмежаваннем руху ўсіх відаў транспарту на некаторых вуліцах сталіцы, паведамілі БЕЛТА ў "Мінсктрансе".

Рух аўтобусных маршрутаў нумароў 73, 130, 151Э, 190Э, 219, 225, 227, 419, 420 у напрамку МКАД будзе арганізаваны па пр. Пераможцаў, вул. Нарачанскай, Ціміразева і далей па маршрутах, у зваротным напрамку - па вул. Ціміразева, Радужнай, пр. Пераможцаў.

Аўтобусы нумар 24 паедуць ад вул. Л.Талстога па вул. Маскоўскай, Бабруйскай, пр. Незалежнасці, вул. Кісялёва, Куйбышава і далей па маршрутах у прамым напрамку, назад - ад вул. Куйбышава па пр. Машэрава, Незалежнасці, вул. Бабруйскай, пл. Мяснікова і далей.

Аўтобусы нумар 38 ад вул. М.Багдановіча пройдуць па пр. Машэрава, Незалежнасці, вул. Бабруйскай, пл. Мяснікова, вул. Л.Талстога ў прамым напрамку, у зваротным - ад вул. Л.Талстога па вул. Маскоўскай, Бабруйскай, пр. Незалежнасці, вул. Кісялёва, М.Багдановіча і далей па маршруце.

Аўтобусы нумар 57 будуць рухацца ад вул. Я.Купалы па пр. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, Няміга, пр. Дзяржынскага і далей па маршруце ў прамым напрамку, ад пр. Дзяржынскага па вул. К.Цэткін, Бабруйскай, пр. Незалежнасці, вул. Я.Купалы і далей - у зваротным.

Рух аўтобусаў нумар 91 будзе арганізаваны ад вул. М.Багдановіча па пр. Машэрава, Пераможцаў і далей па маршруце ў абодвух напрамках.

Аўтобусы нумароў 40, 50С, 163 паедуць ад вул. Кальварыйскай па вул. К.Цэткін, Маскоўскай і далей па маршрутах у абодвух напрамках.

Аўтобусы нумароў 23, 74С з боку пр. Дзяржынскага пройдуць па вул. К.Цэткін, Бабруйскай, пр. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, Няміга да прыпынку "Раманаўская Слабада" ў прамым напрамку, у зваротным напрамку па вул. Няміга, пр. Дзяржынскага і далей па маршрутах.

Аўтобусы нумар 65 з боку вул. Маскоўскай будуць рухацца па вул. Бабруйскай, пр. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, Няміга да прыпынку "Раманаўская Слабада" ў прамым напрамку, назад паедуць па вул. Няміга, Мяснікова і далей па маршруце.

Рух тралейбусных маршрутаў нумароў 9, 13, 57 ад вул. Кальварыйскай будзе арганізаваны па вул. К.Цэткін, Бабруйскай да прыпынку "АВ Цэнтральны" ў абодвух напрамках.

Тралейбусы нумароў 39, 77 з боку пр. Пушкіна пройдуць да прыпынку "2-е кальцо" з разваротам на транспартнай развязцы пр. Пераможцаў з вул. Арлоўскай.

Тралейбусы нумароў 12, 40 з боку пр. Дзяржынскага паедуць па вул. К.Цэткін, Бабруйскай да прыпынку "АВ Цэнтральны" ў абодвух напрамках.

Рух тралейбусаў нумароў 29, 37 з боку вул. К.Чорнага будзе скарочаны да дыспетчарскай станцыі "Карастаянавай", тралейбусаў нумар 46 з боку вул. Кальцова - да прыпынку "Акадэмічная" ў абодвух напрамках.

Тралейбусы нумар 53 ад пр. Дзяржынскага паедуць па пр. Жукава, Пушкіна, вул. Арлоўскай, Сурганава да вул. М.Багдановіча і далей па маршруце ў абодвух напрамках.

Работа тралейбусных маршрутаў нумароў 14, 58 на гэты перыяд адмяняецца.

Для кампенсацыі знятага тралейбуснага руху плануецца арганізаваць работу часовых аўтобусаў нумар 958 "ДС Масюкоўшчына - Вакзал", нумар 946 "ДС Зялёны Луг-6 - Вакзал". На аўтобусных маршрутах нумароў 24, 74С будзе павялічана колькасць рухомага саставу на дзве адзінкі на кожным. Таксама на тралейбусным маршруце нумар 22 павялічаць колькасць рухомага саставу на дзве адзінкі за кошт змяншэння на тралейбусным маршруце нумар 40.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі