27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Час стаянкі апошніх паяздоў на перасадачным вузле мінскага метро "Кастрычніцкая" - "Купалаўская" з 27 снежня павялічваецца, паведамілі БЕЛТА ў метрапалітэне.
"Такое рашэнне прынята па выніках маніторынгу графіка руху электрычак і начнога пасажырапатоку. У пасажыраў для перасадкі з адной лініі на іншую будзе 3 мінуты", - адзначылі на прадпрыемстве.
Адпаведна зменіцца і графік руху апошніх паяздоў па астатніх станцыях метрапалітэна.-0-