Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 верасня 2019, 16:25

У мінскіх школах, дзіцячых садах і бальніцах пачынаюць уключаць ацяпленне

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску з сённяшняга дня пачынаюць уключаць ацяпленне ў дзіцячых садах, школах, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх установах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржархівах і бібліятэках. Адпаведнае рашэнне прыняў Мінгарвыканкам, улічваючы неспрыяльны прагноз надвор'я, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама Марына Малаева.

Ацяпленне ўключаецца па ўзгадненні з цеплазабеспячальнымі арганізацыямі пры наяўнасці пашпартоў гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд. На гэты час арганізуецца дзяжурства персаналу. Пры тэмпературах знадворнага паветра вышэй за плюс 10 градусаў ацяпленне памяшканняў перавядуць у рэжым працеплівання. Пры стабільным павышэнні сярэднясутачнай тэмпературы знадворнага паветра будуць прыняты своечасовыя меры па адключэнні ацяплення.

Плануецца, што з 24 верасня пацяплее і ў жыллёвым фондзе, інтэрнатах, гасцініцах, басейнах, навучальных установах, тэатрах.

У мінулым годзе ацяпляльны сезон стартаваў у сталіцы 28 верасня. З 1 кастрычніка пачалося падключэнне ацяплення ў жылым сектары, інтэрнатах, гасцініцах, басейнах, агульнагарадскіх лазнях, навучальных установах і тэатрах.

Для правільнага ўключэння сістэм, недапушчэння гідраўдараў і зрыву цыркуляцыі цепланосбіта ацяпленне ўключаецца паступова. Спачатку цяпло прыходзіць на аб'екты сацыяльнай сферы, потым у жылыя дамы, прычым поўнае ўключэнне ацяплення ў жылфондзе адбываецца на працягу чатырох-пяці дзён. У апошнюю чаргу ацяпленне ўключаюць у адміністрацыйных будынках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі