Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 ліпеня 2018, 16:10

У мінскіх дзіцячых садах павялічыцца колькасць беларускамоўных груп

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску ў новым навучальным годзе адкрыецца яшчэ пяць груп з беларускай мовай навучання і выхавання ў дзіцячых садах. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла галоўны спецыяліст аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Алена Макарэвіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Алена Макарэвіч адзначыла, што колькасць груп у дзіцячых садах, якія працуюць на беларускай мове, залежыць ад запытаў бацькоў. "У 2017/2018 навучальным годзе на падставе запытаў бацькоў колькасць такіх груп у Мінску павялічылася на пяць. Згодна з папярэднім аналізам інфармацыі, якая паступае са службы "Адно акно", дзе ідзе пастаноўка на ўлік і бацькі пазначаюць жаданую мову навучання, у новым навучальным годзе мы плануем адкрыць яшчэ пяць груп з беларускай мовай навучання і выхавання ў сталічных дзіцячых садах", - сказала яна.

Паводле слоў галоўнага спецыяліста, забяспечыць усіх жадаючых, каб іх дзеці навучаліся ў садзе на беларускай мове, месцамі крокавай даступнасці няма магчымасці. "Недзе гэта можа быць у крокавай даступнасці, недзе па руху транспарту, але ўсім бацькам, якія выказалі такое жаданне, месца для дзіцяці ў групе прадастаўляецца. Колькасць бацькоў, якія жадаюць, каб іх дзіця атрымлівала адукацыю і выхаванне ў садзе на беларускай мове, павялічваецца", - канстатавала Алена Макарэвіч.

У Беларусі 2678 груп устаноў дашкольнай адукацыі арганізуюць працэс навучання і выхавання на беларускай мове, што складае 12,2 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі