Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 лютага 2024, 11:24

У "Мінскэнерга" расказалі, калі адключаць ацяпленне
 

Фота з архіва
Фота з архіва
29 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работа сістэм абагравання ў Мінску скарэкціравана ў адпаведнасці з тэмпературным графікам. Адключаць ацяпленне спажыўцоў на перыяд пацяплення да афіцыйнага завяршэння ацяпляльнага сезона не будуць, паведамілі БЕЛТА ў "Мінскэнерга".

"У перыяд чаканага павышэння тэмпературы знадворнага паветра філіл "Мінскія цеплавыя сеткі" РУП "Мінскэнерга" падтрымлівае тэмпературу цепланосьбіта, якая адпавядае сацыяльным нормам, - расказалі на прадпрыемстве. - Для забеспячэння камфортных умоў унутры памяшканняў і выключэння перагрэву на час пацяплення тэмпература вады ўнутры абагравальных прыбораў (батарэй) будзе скарэкціравана ў адпаведнасці з тэмпературным графікам. Аднак адключэнне ацяплення спажыўцоў да афіцыйнага завяршэння ацяпляльнага сезона ажыццяўляцца не будзе".

У "Мінскэнерга" нагадалі, што рашэнне аб тэрмінах завяршэння ацяпляльнага сезона прымаецца абл-, рай- і гарвыканкамамі. Пры гэтым улічваюцца прагнозы Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Адключэнне спажыўцоў сталіцы ад цеплазабеспячэння праводзіцца толькі па рашэнні Мінгарвыканкама.

Ацяпленне спажыўцоў сацыяльнай сферы (бальніцы, дзіцячыя сады, школы) прыпыняецца пры ўстанаўленні сярэднясутачнай тэмпературы знадворнага паветра плюс 10 градусаў, у жылым фондзе - пры плюс 8 градусах на працягу трох дзён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі