Фота з архіва
10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На якія пенсійныя гарантыі могуць разлічваць шматдзетныя бацькі, расказаў журналістам намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Ён нагадаў, што час догляду дзіцяці да 3 гадоў залічваецца ў працоўны стаж пры назначэнні пенсіі. Акрамя таго, маці, якія нарадзілі чацвярых дзяцей, страхавы стаж для назначэння пенсіі па ўзросце зніжаны да 10 гадоў. "Маці, якія нарадзілі 5 і больш дзяцей, прадастаўлена права датэрміновага выхаду на пенсію (на 5 гадоў раней)", - адзначыў ён.
"А маці, якія нарадзілі і выхавалі 9 і больш дзяцей, а таксама ўдастоены ўзнагароды СССР або Рэспублікі Беларусь за мацярынства, прадастаўляецца права на пенсію за асаблівыя заслугі. На 1 мая 2024 года такую пенсію атрымліваюць 447 шматдзетных маці", - адзначыў ён.
Таксама маці, якія выхоўвалі дзіця-інваліда не менш як 8 гадоў у перыяд да яго паўналецця, прадастаўлена права выхаду на пенсію на пяць гадоў раней. Аднак умовай будзе з'яўляцца наяўнасць пяцігадовага страхавога стажу і 20 гадоў агульнага.-0-