Сцяг Серада, 20 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 сакавіка 2026, 19:06

У Мінпрацы расказалі, хто можа атрымаць пуцёўку ў ведамасныя санаторыі

Фота з архіва
Фота з архіва
26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хто і як можа атрымаць пуцёўку ў санаторый Мінпрацы і сацабароны, расказалі БЕЛТА ў ведамстве.

Для арганізацыі санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення ветэранаў вайны, працы і інвалідаў у сістэме Міністэрства працы і сацыяльнай абароны функцыянуюць чатыры санаторыі: "Белая Вежа", "Бярэзіна", "Вяжуці" і "Ясельда".

Сярэдні кошт пуцёўкі на 15 дзён складае 1,2 тыс. рублёў. Бясплатна адзін раз у два гады паправіць здароўе там могуць інваліды І і ІІ групы незалежна ад занятасці. Пры гэтым суправаджаючыя інвалідаў I групы таксама забяспечваюцца пуцёўкамі бясплатна (без лячэння). Па льготным кошце не часцей як адзін раз у тры гады ў санаторыі могуць заязджаць непрацуючыя ветэраны працы і непрацуючыя інваліды III групы. Аплата, як правіла, складае 15-20 працэнтаў ад кошту пуцёўкі ў залежнасці ад даходу і сезона.

Каб атрымаць пуцёўку ў санаторый сістэмы Мінпрацы і сацабароны, неабходна звярнуцца ў Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва па месцы жыхарства.

У 2025 годзе ў санаторыях Мінпрацы і сацабароны аздаравіліся амаль 21 тыс. чалавек. -0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі