Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 чэрвеня 2020, 09:08

У Міністэрстве аховы здароўя расказалі, якія бальніцы на бягучым тыдні вернуцца да звычайнай работы

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На бягучым тыдні яшчэ частка ўстаноў аховы здароўя Мінска, Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей пачынае работу ў звычайным рэжыме, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

З улікам аналізу захваральнасці на COVID-19 у краіне паэтапна вяртаюцца да звычайнай работы арганізацыі аховы здароўя, якія былі перапрафіляваны для аказання меддапамогі пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй.

Так, у Брэсцкай вобласці поўнасцю правялі неабходныя проціэпідэмічныя мерапрыемствы і вярнуліся да профільнай работы ў штатным рэжыме Баранавіцкая дзіцячая гарадская бальніца, анкалагічны і наркалагічны дыспансеры Баранавіцкай цэнтральнай паліклінікі, а таксама педыятрычнае, тэрапеўтычнае, траўматалагічнае аддзяленні Столінскай ЦРБ, хірургічнае аддзяленне Ганцавіцкай ЦРБ, тэрапеўтычнае, неўралагічнае і рэабілітацыйнае аддзяленні філіяла "Белаазерская гарадская бальніца" Бярозаўскай ЦРБ, Гарадзішчанская гарадская пасялковая бальніца Баранавіцкай цэнтральнай паліклінікі.

З 29 чэрвеня пачалі работу ў штатным рэжыме Навасёлкаўская ўчастковая бальніца Кобрынскай ЦРБ, а таксама 11 аддзяленняў у стацыянарах: педыятрычнае ў Івацэвіцкай, Іванаўскай, Камянецкай і Маларыцкай ЦРБ, траўматалагічнае ў Іванаўскай ЦРБ, хірургічнае, гінекалагічнае, тэрапеўтычнае і неўралагічнае ў Камянецкай ЦРБ, а таксама аддзяленні медыцынскай рэабілітацыі філіяла "Бальніца "Малоткавічы" Пінскай цэнтральнай бальніцы.

Плануецца, што з 1 ліпеня будуць працаваць у звычайным рэжыме Пінскі міжраённы радзільны дом, Баранавіцкі радзільны дом, стацыянарнае аддзяленне філіяла "Міжраённы скурна-венералагічны дыспансер" Пінскай цэнтральнай паліклінікі, аддзяленне медрэабілітацыі бальніцы "Малоткавічы", хірургічнае аддзяленне Столінскай бальніцы, Кобрынская бальніца, філіял "Дзіцячая бальніца" Кобрынскай ЦРБ, аддзяленне паталогіі цяжарнасці і хірургічнае аддзяленне Лунінецкай ЦРБ, неўралагічнае, хірургічнае, гінекалагічныя і тэрапеўтычныя аддзяленні Жабінкаўскай цэнтральнай ЦРБ. На бягучым тыдні тут праводзіцца санітарная апрацоўка па тыпу заключнай дэзынфекцыі.

Акрамя таго, з 6 па 13 ліпеня, як чакаецца, пачне работу дзіцячае аддзяленне Ганцавіцкай ЦРБ, траўматалагічнае ў Бярозаўскай ЦРБ, радзільнае і хірургічнае ў Пружанскай ЦРБ. У бліжэйшы час да звычайнага рэжыму работы вернецца і інфекцыйнае аддзяленне Баранавіцкай гарадской бальніцы.

Яшчэ некалькі медустаноў Віцебскай вобласці з 1 ліпеня пачнуць работу па профілі. Размова ідзе пра Бешанковіцкую, Расонскую, Лёзненскую і Мёрскую ЦРБ. Акрамя таго, Наваполацкая цэнтральная гарадская бальніца пачынае працаваць як міжраённы цэнтр па ўралогіі, афтальмалогіі і аказваць інтэрвенцыйную дапамогу для жыхароў Наваполацка і Полацкага раёна.

У Гомельскай вобласці ў сувязі са стабілізацыяй эпідабстаноўкт з 27 чэрвеня зноў пачалі работу неўралагічнае і гінекалагічнае аддзяленні абласной клінічнай бальніцы. Тут жа з 1 ліпеня пачне прымаць пацыентаў і гастраэнтэралагічнае аддзяленне. У Мазырскім анкалагічным дыспансеры таксама прайшла дэзапрацоўка, стацыянарнае аддзяленне ўжо аказвае дапамогу.

Плануецца, што з 1 ліпеня адновяць планавую шпіталізацыю Гомельская гарадская клінічная бальніца нумар 2 і аддзяленне паліятыўнага догляду ў Жлобінскай ЦРБ, а з 3 ліпеня - Гомельская гарадская клінічная бальніца нумар 4. У хуткім часе павінна пачаць планавую дапамогу ўралагічнае аддзяленне Рэчыцкай ЦРБ.

У Гродзенскай вобласці таксама намецілася ўстойлівая тэндэнцыя да стабілізацыі эпідабстаноўкі. З 29 чэрвеня пачалі работу па профілі неўралагічнае і першае тэрапеўтычнае аддзяленні Слонімскай цэнтральнай бальніцы, аддзяленні тэрапеўтычнага корпуса Навагрудскай цэнтральнай бальніцы. Больш таго, рыхтуюцца да пачатку планавай шпіталізацыі з 1 ліпеня па хірургічным і гінекалагічным профілях у 4-й клінічнай і БХМД Гродна, да звычайнага рэжыму - у Бераставіцкай, Воранаўскай, Зэльвенскай, Карэліцкай, Свіслацкай, Шчучынскай ЦРБ. У гэтых бальніцах захаваецца работа інфекцыйных аддзяленняў для лячэння пацыентаў з COVID-19. Рыхтуюцца прымаць пацыентаў з вострым парушэннем мазгавога кровазвароту міжраённыя цэнтры ў Слонімскай, Астравецкай і Ваўкавыскай ЦРБ.

У Мінску паэтапна аднаўляецца работа ложкавага фонду ў 3-й гарадской клінічнай бальніцы імя Клумава. Пачалася шпіталізацыя і лячэнне пацыентаў у аддзяленнях мікрахірургіі вока нумар 1 і нумар 2. З 1 ліпеня будзе працаваць раённы эндаскапічны цэнтр Ленінскага раёна сталіцы, дзе будуць выконваць эндаскапічныя даследаванні для пацыентаў паліклінік нумароў 6, 7, 11, 18, 23 і 37.

З 26 чэрвеня спынена шпіталізацыя пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй у 10-ю гарадскую клінічную бальніцу. Плануецца, што з 6 ліпеня клініка поўнасцю пяройдзе ў звычайны рэжым работы. Адкрыюцца аддзяленні кардыялогіі, мікрахірургіі вока, таракальнай хірургіі, экстраннай і гнойнай хірургіі, цэнтр страўнікава-кішачных крывацёкаў, аддзяленні эндакрыналогіі, прафпаталогіі і алергалогіі і іншыя.

У Мінскай вобласці ў звычайны рэжым пераведзена тэрапеўтычнае аддзяленне Капыльскай ЦРБ. У Клецкай бальніцы аднавіла сваю штатную работу педыятрычнае аддзяленне, а з 1 ліпеня гэта закране хірургічнае, акушэрска-гінекалагічнае і неўралагічнае аддзяленні. У Мядзельскай ЦРБ з 29 чэрвеня прымаюць пацыентаў хірургічнага профілю.

З 1 ліпеня пачынаюць працаваць у звычайным рэжыме асобныя стацыянарныя аддзяленні Дзяржынскай і Нясвіжскай раённых бальніц, Салігорскай раённай і Жодзінскай гарадской бальніц. З гэтага ж чысла ў Мінскай абласной клінічнай бальніцы будуць аказваць меддапамогу ў стацыянарных умовах пацыентам, якія маюць патрэбу ў планавых аперацыйных умяшаннях. З 6 ліпеня плануецца адкрыццё Абласнога дзіцячага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі "Пухавічы".

Паэтапнае аднаўленне работы пачынаецца і ў магілёўскіх установах аховы здароўя. Так, у хуткім часе плануецца адкрыццё Бабруйскага анкалагічнага дыспансера. На бягучым тыдні вернецца да свайго профілю Магілёўскі абласны скурна-венералагічны дыспансер.

Больш падрабязная інфармацыя аб аднаўленні работы медустаноў па профілях размешчана на сайце Міністэрства аховы здароўя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі