Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лютага 2024, 17:35

У Мінбудархітэктуры расказалі аб планах беларускіх будаўнікоў па ўзвядзенні аб'ектаў у Расіі

Фота з архіва
Фота з архіва
12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Алег Швец пасля пасяджэння калегіі ведамства па выніках 2023 года расказаў журналістам аб планах па будаўніцтве аб'ектаў у Расіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў першага намесніка міністра, у мінулым годзе адным са знакавых аб'ектаў, у будаўніцтве якога прынялі ўдзел беларусы, стала мегашкола ў Варонежы. "Гэта сапраўдны навучальны комплекс пад назвай "Садружнасць", які з'яўляецца самым буйным у Расіі. Адукацыйны цэнтр разлічаны на 3 тыс. школьнікаў", - расказаў першы намеснік міністра.

Сёння беларускія будаўнікі ўзводзяць дзве школы ў Ніжнім Ноўгарадзе. "Будзем праектаваць трэцюю. Таксама мы будуем школу ў Суздалі Уладзімірскай вобласці. Ёсць шмат аб'ектаў прамысловага прызначэння, дзе працуюць нашы будаўнікі, у тым ліку партовая інфраструктура ў пасёлку Усць-Луга. Акрамя таго, працуем у Краснадарскім краі, - адзначыў Алег Швец. - Удзел у гэтых работах не зводзіцца толькі да праектавання. Таксама мы аказваем інжынерныя і будаўнічыя паслугі ў залежнасці ад патрэбнасці асобнага рэгіёна".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі