Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 лютага 2024, 14:26

У Мінбудархітэктуры расказалі аб ключавых аб’ектах, якія арганізацыі ведамства пабудуюць у гэтым годзе

Фота з архіва
Фота з архіва
21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінбудархітэктуры расказалі аб ключавых аб’ектах, у будаўніцтве і рэканструкцыі якіх прымуць удзел арганізацыі ведамства ў гэтым годзе, паведамляе БЕЛТА.

Так, арганізацыі сістэмы Мінбудархітэктуры паўдзельнічаюць у забудове часткі тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" пад Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі, а таксама ў будаўніцтве аб’ектаў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка і горна-абагачальнага комплексу на сыравіннай базе Нежынскага ўчастка Старобінскага радовішча калійных солей.

Будаўнікі таксама рэканструююць Культурна-дзелавы цэнтр у Віцебску, комплекс будынкаў гарадской клінічнай бальніцы нумар 3 Гродна пад Гродзенскі абласны клінічны анкалагічны дыспансэр і Пінскую цэнтральную бальніцу з будаўніцтвам інфекцыйнага корпуса.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі