17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў расказаў журналістам, якая мінімальная колькасць месцаў ад кантрольных лічбаў прыёму ў ВНУ павінна застацца на агульны конкурс, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"З мэтай стварэння роўных умоў і забеспячэння магчымасці паступлення абітурыентаў па выніках цэнтралізаванага экзамену, цэнтралізаванага тэсціравання пры паступленні за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту па ўсіх спецыяльнасцях вызначана мінімальная колькасць месцаў, якая павінна застацца на агульны конкурс. Гэта 20 працэнтаў ад кантрольных лічбаў прыёму па ўсіх спецыяльнасцях (па медыцынскіх спецыяльнасцях - да 10 працэнтаў ад кантрольных лічбаў прыёму) застанецца на агульны конкурс", - праінфармаваў Сяргей Пішчоў.
Ён адзначыў, што ў сувязі з гэтым тым, хто бачыць магчымасць паступлення без уступных іспытаў, неабходна разумець, што ў выпадку, калі абітурыентаў, якія маюць аналагічныя магчымасці паступлення, будзе больш як 80 працэнтаў ад кантрольных лічбаў прыёму, то сярод іх таксама будзе конкурс. "І некаторыя ў такой сітуацыі не змогуць паступіць, узнікне неабходнасць удзельнічаць у агульным конкурсе. А для гэтага ў нас застанецца мінімум 20 працэнтаў месцаў ад кантрольных лічбаў прыёму па ўсіх спецыяльнасцях (па медыцынскіх спецыяльнасцях - да 10 працэнтаў ад кантрольных лічбаў прыёму)", - падкрэсліў прадстаўнік Міністэрства адукацыі.-0-