Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 красавіка 2021, 15:26

У медустановы Мінска і абласцей паступілі 100 тыс. доз вакцыны "Спадарожнік V"

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У медустановы Мінска і абласцей паступілі 100 тыс. доз вакцыны ад каранавіруса "Спадарожнік V", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

"На гэтым тыдні ў медустановы Мінска і абласцей паступіла новая партыя (100 тыс. доз) вакцыны ад каранавіруса "Спадарожнік V". Гэта партыя прайшла кантроль якасці. У краіне вызначаны паліклінікі, дзе ёсць абсталяванне, што дае магчымасць выконваць усе прадугледжаныя інструкцыяй халадовыя ланцужкі", - адзначылі ў прэс-службе.

Першымі прышчэпкі атрымалі работнікі аховы здароўя. Наступныя катэгорыі, якія неабходна вакцынаваць, гэта педагогі, работнікі сацабароны, грамадзяне старэйшыя за 61 год і тыя, у каго ёсць хранічныя захворванні. Спісы жадаючых прышчапіцца фарміруюцца ў паліклініках па месцы жыхарства.

У прэс-службе адзначылі, што імунізацыя застаецца важнейшым кампанентам у барацьбе з эпідпрацэсам. Вакцынацыя праводзіцца ў добраахвотным парадку.

У 2020 годзе Беларусь заключыла першапачатковы кантракт на пастаўку двухфазнай вакцыны "Спадарожнік V" для вакцынацыі 170 тыс. чалавек. А з наступнага тыдня патрэбнасць у вакцыне плануецца закрываць магутнасцямі РУП "Белмедпрэпараты".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі