ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 15 чэрвеня 2021
Мінск Ясна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 чэрвеня 2021, 18:27

У маі падаражэлі капуста і буракі, патаннелі агуркі і памідоры

Фота з архіва
Фота з архіва

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У маі падаражэлі капуста і буракі, патаннелі агуркі і памідоры, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Капуста падаражэла на 20,95 працэнта, буракі - 15,84 працэнта, морква - 14,87 працэнта, бульба - 11,52 працэнта, грушы - 8,58 працэнта, вінаград - 7,77 працэнта, цытрусавыя - 4,9 працэнта, цыбуля рэпчатая - 4,62 працэнта, часнок - 2,56 працэнта, перац - 2,36 працэнта. Агуркі сталі таннейшымі на 38,07 працэнта, памідоры - на 10,89 працэнта, бананы - на 2,44 працэнта.

У цэлым агародніна стала таннейшай на 7,2 працэнта, фрукты падаражэлі на 5,26 працэнта. Мяса і мясапрадукты сталі даражэйшымі на 1,48 працэнта, рыба і рыбапрадукты - на 0,51 працэнта, хлеб і хлебабулачныя вырабы - на 0,29 працэнта. Малако і малочныя прадукты патаннелі на 0,08 працэнта.

Абеды ў сталовай сталі даражэйшымі на 2,51 працэнта. У рэстаране і кафэ яны павысіліся ў цане на 0,19 працэнта, фаст-фуд - на 0,82 працэнта.

Тытунёвыя вырабы падаражэлі на 0,33 працэнта, алкагольныя напіткі - на 0,41 працэнта.

Нехарчовыя тавары ў маі сталі даражэйшымі на 0,84 працэнта. Адзенне падаражэла на 1,14 працэнта, абутак - на 2,32 працэнта, мэбля - на 0,21 працэнта, тэкстыльныя вырабы - на 1,59 працэнта, электратавары - на 0,68 працэнта, будматэрыялы - на 0,95 працэнта, медыкаменты - на 0,64 працэнта.

Кошт паслуг знізіўся на 0,22 працэнта. У маі падаражэлі паслугі цыркаў (35,86 працэнта), чыгуначнага транспарту (3,2 працэнта), музеяў (2,55 працэнта), манікюр (1,99 працэнта), хімчыстка (1,79 працэнта), рамонт адзення (1,57 працэнта), пашыў адзення (1,33 працэнта), паслугі цырульняў (1,32 працэнта). Сталі таннейшымі турыстычныя паслугі (6,47 працэнта), паветранага транспарту (1,12 працэнта), страхавання (0,77 працэнта), інтэрнатаў (0,16 працэнта), гасцініц (0,05 працэнта).

Як паведамлялася, інфляцыя ў Беларусі ў маі склала 0,6 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі