Сцяг Субота, 17 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 красавіка 2025, 13:20

У маі беларусаў чакаюць тры выхадныя запар. Як будзем працаваць і адпачываць, расказалі ў Мінпрацы

Фота з архіва
Фота з архіва
30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як беларусы будуць працаваць і адпачываць у маі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У ведамстве нагадалі, што ў маі выпадаюць два святочныя дні: Свята працы (1 мая) і Дзень Перамогі (9 мая). Гэтя даты ў нашай краіне прызнаны афіцыйнымі выхаднымі.

У адпаведнасці з вытворчым календаром у беларусаў у маі пры шасцідзённым рабочым тыдні будзе 25 рабочых дзён, уключаючы адзін перадсвяточны, а пры пяцідзённым - 20 рабочых дзён, таксама з адным перадсвяточным. Выхаднымі днямі пры пяцідзённым рабочым тыдні з'яўляюцца: 1, 3-4, 9-11, 17-18, 24-25 і 31 мая.

Разліковая норма рабочага часу ў апошнім месяцы вясны пры 40-гадзінным рабочым тыдні складзе для пяцідзённага рабочага тыдня з выхаднымі ў суботу і нядзелю - 159 гадзін, а для шасцідзённага рабочага тыдня з выхадным днём у нядзелю - 164 гадзіны.

У Мінпрацы таксама нагадалі, што разліковая норма рабочага часу ўстаноўлена пастановай Мінпрацы ад 15 лістапада 2024 года нумар 92 "Аб устанаўленні разліковай нормы рабочага часу на 2025 год".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі