Дзмітрый Крутой. Фота з архіва
21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У графіку Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на бліжэйшы тыдзень запланавана серыя камандзіровак па краіне. Такую інфармацыю агучылі ў эфіры навін "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.
"Наперадзе серыя камандзіровак. Увесь тыдзень будзе раз'язны. І традыцыйная "чарнобыльская паездка" таксама запланавана ў графіку Першага", - расказалі ў эфіры праекта "Час Першага".
У прыватнасці, адзначылі журналісты, кіраўнік дзяржавы плануе пабываць у Магілёўскай вобласці. Як растлумачыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, Аляксандр Лукашэнка мае намер комплексна паглядзець тры рэгіёны.
"Ні для каго не сакрэт, што Магілёўская вобласць пакуль знаходзіцца ў другой частцы турнірнай табліцы па тэме малочнай жывёлагадоўлі. Мы за зіму з губернатарам, прыцягнутымі спецыялістамі склалі праграму развіцця да 2030 года ў разрэзе абсалютна ўсіх гаспадарак, усіх жывёлагадоўчых аб'ектаў і комплексаў. Прэзідэнту пакуль рамачна плануем на месцы далажыць аб контурах гэтай будучай праграмы, якая стане адным з важных элементаў рэгіянальнай праграмы пяцігодкі па Магілёўскай вобласці", - адзначыў Дзмітрый Крутой.-0-