Марына Лянчэўская
4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У льновалакне сёння сапраўды ёсць патрэбнасць, а льняная тканіна карыстаецца вялікім поспехам і каштуе каласальных грошай. Такі пункт гледжання ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА выказала старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Марына Лянчэўская.
Раней на "Дажынках" у Полацку Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу за пяцігодку падвоіць экспарт ільняной прадукцыі. "Трэба як мінімум наблізіцца да ранейшых, савецкіх аб'ёмаў і за пяцігодку падвоіць экспарт, продажы. Тым больш цэны пайшлі. Гэта ў поўнай меры датычыцца і іншых рэгіёнаў, якія займаюцца вырошчваннем лёну", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Мы сёння гаворым аб тым, што лён і кветкі лёну ў нас асацыююцца з Беларуссю. Гэта сапраўды дастойны тавар, які можна экспартаваць. Для нас гэта сёння важна, асабліва ў перыяд такіх беспрэцэдэнтных санкцый. І экспарт гатовага тавару з лёну ў нас сёння павялічаны. І вельмі правільна, калі гэта галіна будзе развівацца. Але, заўважце, Прэзідэнт сказаў, што нам тут таксама патрэбны прагрэс. А Прэзідэнт гаворыць аб тых рэчах, якія ведае і разумее", - сказала Марына Лянчэўская.
На думку парламентарыя, ільнозаводы ў Беларусі могуць працаваць яшчэ эфектыўней, бо ў гэтай культуры сапраўды ёсць патрэбнасць. "Менавіта ў льновалакне сапраўды ёсць патрэбнасць, у натуральных тканінах. Ільняная тканіна карыстаецца проста каласальным поспехам, яна каштуе вялікіх грошай. Вядома, калі мы ўмеем вырошчваць лён, то трэба рухацца наперад, каб гэты вытворчы ланцужок у нас быў "пад ключ", - падкрэсліла Марына Лянчэўская.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту