Фота з архіва
25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У апошнюю пятніцу месяца Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху - пад дэвізам "На вела, мота і мапедзе заедзем у лета без трагедый!", паведамілі БЕЛТА ў МУС.
Як адзначыла прадстаўнік ГУ ДАІ МУС Ганна Банадык, у бягучым годзе абвастрылася праблема траўматызму вадзіцеляў і пасажыраў мотатранспарту. "З пачатку года ў такіх ДТЗ загінулі 8 чалавек, 36 атрымалі траўмы", - удакладніла яна.
Нарады ДПС правядуць адпрацоўкі па спыненні парушэнняў ПДР вадзіцелямі мотатранспарту. Прыменяцца будзе негалосны і змешаны кантроль за дарожным рухам, у тым ліку з прыцягненнем мотапатруляў.
Вялікую ўвагу ўдзеляць супрацоўнікі ДАІ растлумачэнню мер бяспекі як уладальнікам мотатэхнікі, так і аўтамабілістам.
"Усім удзельнікам дарожнага руху важна выконваць ПДР. Вадзіцелям улічваць скорасныя абмежаванні, умовы надвор'я, строга выконваць патрабаванні сігналаў святлафораў і дарожных знакаў. Пешаходам быць прадказальнымі, глядзець па баках, абазначаць сябе святловяртальнымі элементамі", - нагадалі правілы ў ГУ ДАІ МУС.-0-