Сцяг Чацвер, 17 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 чэрвеня 2025, 19:12

У колькі абыдуцца насельніцтву газ, цеплавая і электраэнергія? Урад удакладніў цэны

Фота з архіва
Фота з архіва
11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў ад 9 чэрвеня 2025 года нумар 313 удакладнены цэны на газ, цеплавую і электраэнергію для насельніцтва, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Згодна з дакументам, тарыфы на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння складуць Br27,2323 за 1 Гкал. Пастановай нумар 313, акрамя таго, скарэкціраваны цэны на газ прыродны і звадкаваны, што выкарыстоўваецца з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу, і асобныя тарыфы на электрычную энергію.

У прыватнасці, за 1 куб.м прыроднага газу, што выкарыстоўваецца з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу, неабходна будзе выплаціць пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў Br0,2125.

Калі прыродны газ выкарыстоўваецца без прыбораў індывідуальнага ўліку расходу, то плата будзе спаганяцца наступным чынам: пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў (за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц) складзе ў ацяпляльны перыяд Br0,736, а ў летні перыяд - Br0,276.

Пастанова ўступіла ў сілу 11 чэрвеня і распаўсюджвае дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 1 чэрвеня бягучага года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі